Перевод: с белорусского на русский

с русского на белорусский

можна сказаць

  • 1 акалечаць

    акалечаць зак., разм.
    Стать калекой.
    І акалечаў Міхал Стальмаховіч - от так сабе - без усялякай выдатнай справы. І на вайне не быў, і нічога вельмі важнага і страшнага за сваё жыццё не рабіў, ля машыны нідзе не стаяў, можна сказаць, усё гэта было - аж смех людзям сказаць - дома, у запечку. Чорны. Ды чуць (Вінцэсь) і не акалечаў, збіваючы гэтую атаву: паслізнулася наперад нага, а каса з маху так і збрыла носік бота, добра, што не даняла пальцаў. Жук.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > акалечаць

  • 2 прычыніцца

    прычыніцца зак.
    1. Послужить причиной.
    Можна сказаць з упэўненасцю, што гэта ён (Вялічка) першы прычыніўся да таго, што вобраз яе вырысоўваўся перад усімі, як незвычайны. Чорны.
    2. Оказаться причастным к чему-либо.
    Ён (Давыд) яшчэ перад вайной выпісваў «Нашу ніву» і хоць не вершам, але крыху прычыніўся да краснага пісьменства. Калюга. Разам з гэтым чалавекам прыйшла пагалоска, праўда ці чутка, нібыта прычыніўся ён да паўстання матросаў недзе на Чорным моры. Лужанін.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > прычыніцца

  • 3 кацёлка

    кацёлка, -і ж. разм.
    Деревянный кружок, который дети катают для забавы.
    Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яно тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > кацёлка

  • 4 нішчымніца

    нішчымніца, -ы ж. разм.
    Постная еда.
    Пачалі заводзіцца ў хаце грошы, дык пачала пакрысе выводзіцца і нішчымніца. Чорны. Адарвала (масла), можна сказаць, ад дзяцей, ад сябе, нішчымніцай тры тыдні давіліся, але збіла на сваю галаву дзве місачкі... Рыбак. Вось бы сюды мяса з паўкумпяка, тады ваш крупнік другім быў бы, а так - нішчымніца. І.Капыловіч.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > нішчымніца

  • 5 бусліха

    бусліха, -і ж.
    Самка аиста.
    А бусел - у нас яшчэ кажуць, бацян - адзін са сваёю бусліхай, і мы іх віталі, можна сказаць, персанальна. Брыль. Высока-высока ў чыстым блакіце адно за адным плылі бусел з бусліхаю на буслянку на старой таполі да сваіх буслянят. Грахоўскі. На ёй (вежы) стаяў бусел, ці, відаць, бусліха, парадкуючы нешта сваёй доўгай дзюбай у гняздзе. Цвірка.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > бусліха

  • 6 камяніца

    камяніца, -ы ж.
    1. Каменное или кирпичное строение.
    Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурна і санліва драмалі абапал. Мележ. Той, каго чакалі, хто зайшоў у камяніцу, ці не выходзіў, ці выпарыўся праз комін, растаў у паветры. Лужанін. І я хадзіў, валэндаўся сюды-туды міма абгароджаных жалезнымі платамі дворыкаў і змрочных камяніц. Сачанка.
    2. абл. Каменистая почва.
    Там пясок і камяніца - кепска для ячменя: на адну кальвіну збожжа зелля больш як жменя. Колас. На камяніцы (гэта, можна сказаць, не была ўжо камяніца) добра расло, добра спела і добра павінна было прыбрацца з поля пад працавітымі рукамі гэтай сям'і. Чорны. Цяпер у Катоў асталася шастуха - шостая частка валокі, па цяперашніх мерках - тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. Адамчык.

    Беларуска-расейскі слоўнік безэквівалентнай лексікі > камяніца

Поделиться ссылкой на выделенное

Прямая ссылка:
Нажмите правой клавишей мыши и выберите «Копировать ссылку»